15 жнiўня 2020, Субота, 13:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Літвы: Другая хваля каранавіруса пачнецца ў жніўні

2
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Літвы: Другая хваля каранавіруса пачнецца ў жніўні
ФОТА: DELFI/DOMANTAS PIPAS

Краіна-суседка Беларусі рыхтуе новую сістэму аховы здароўя і рэзервы.

Міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыга ў панядзелак заявіў, што другая хваля каранавіруса ў Літве, імаверна, пачнецца гэтым летам, піша delfi.lt.

Навукоўцы прагназуюць, што другая хваля пачнецца ў канцы года, у снежні. Аднак, са слоў Вярыгі, гэта можа здарыцца нашмат раней. Ён сказаў, што літоўская сістэма рыхтуецца да другой хвалі.

«Мы рыхтуемся: і сістэма аховы здароўя, і рэзервы рыхтуем. Толькі што мы так смела не заяўляем аб канкрэтных месяцах. Патрэбна зусім няшмат, і гэтая хваля пачнецца ў жніўні», - сказаў Вярыга.

З ягоных слоў, ва ўсіх прагнозах - шмат невядомых. Таму другая хваля можа залежаць і ад надвор'я, і калі стасункі пяройдуць у закрытую прастору. Міністр яшчэ раз сказаў, што рыхтуюцца да другой хвалі і гаворка ідзе не пра снежань, а пра больш ранні перыяд.

Вярыга сказаў, што пытанне ўтаймавання каранавіруса ў Літве ацэньвае як стабільнае - фіксуецца толькі па некалькі прывазных выпадкаў. Аднак у Літве пакуль не было ні дня, каб не зафіксавалі ніводнага выпадку захворвання.

Паводле звестак на 13 ліпеня, у Літве каранавірус выявілі ў 1874 чалавек, 212 хварэюць, 1571 - ачуняў.