24 красавiка 2024, Серада, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы тут улада»: У Хабараўску пачалася чацвёртая акцыя пратэсту

«Мы тут улада»: У Хабараўску пачалася чацвёртая акцыя пратэсту

Жыхары Хабараўска прайшліся масавым шэсцем па галоўнай вуліцы горада.

13 ліпеня ў Хабараўскім краі працягнуліся пратэсты супраць затрымання губернатара Сяргея Фургала. Мітынгоўцы зноў рушылі шэсцем па галоўнай вуліцы горада ад плошчы Леніна, паведамляе «Радио Свобода».

Пратэстоўцы планавалі зладзіць акцыю на плошчы, але там пачалі мыць брук спецтэхнікай. Таму ім давялося прайсці маршам. Паліцыя не перашкаджае правядзенню акцыі, але мітынгоўцам зрабілі заўвагу праз тое, што яны ішлі па праезнай частцы.

Блізу 250 пратэстоўцаў пасля шэсця вярнуліся да будынка ўрада. Паліцыя папярэдзіла іх пра тое, што гэты мітынг не ўзгоднены, і ўсіх яго ўдзельнікаў прыцягнуць да адказнасці. Удзельнікі акцыі праскандавалі: «Мы тут улада, Пуціна ў адстаўку!». Пляцоўка ля будынка ўрада краю абгароджаная аўтамабілямі паліцыі.

Мітынг супраць арышту губернатара прадоўжыўся ў цэнтры Хабараўска. Удзельнікі прайшлі калонай па праезнай частцы. За імі ішлі супрацоўнікі паліцыі ў цывільным. Калона мітынгоўцаў вырасла да 2-3 тысяч чалавек.

11 ліпеня ў Хабараўску прайшоў масавы мітынг. 12 ліпеня адбылося дзве акцыі, раніцай і ўвечары. Раніцай ля будынка краёвай адміністрацыі адбыўся мітынг, але значна менш шматлікі. Увечары на акцыю паводле некаторых ацэнак сабралася 5 тысяч чалавек. У Камсамольску-на-Амуры раніцай 12-га ліпеня прайшоў мітынг ля будынка ФСБ, гэта была ўжо чацвёртая стыхійная акцыя з моманту затрымання Фургала.

Сяргей Фургал стаў кіраўніком Хабараўскага краю 28 верасня 2019 года, на выбарах ён набраў амаль 70% галасоў, абышоўшы кандыдата ад партыі «Адзіная Расія» Вячаслава Шпорта. Ён вылучаўся ад партыі ЛДПР, на гэты момант яго сяброўства ў гэтай партыі прыпыненае. Паводле прафесіі Фургал лекар, аднак з 1999 года пайшоў з медыцыны і займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. З 2005 года актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, быў дэпутатам Заканадаўчай думы Хабараўскага краю, і дэпутатам двух скліканняў Дзярждумы.

На пасадзе губернатара Фургал запомніўся скарачэннем заробкаў і іншых выдаткаў на чыноўнікаў. Ён прыпыняў сумнеўныя, на яго думку, дзяржаўныя закупкі. Паводле яго ж рашэння была выстаўлена на продаж яхта, якая належыць рэгіянальнаму ўраду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках