29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Дзеянні Лукашэнкі вядуць краіну да бунтаў

12
Эканаміст: Дзеянні Лукашэнкі вядуць краіну да бунтаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Гэтая ўлада - банкрут.

«Юбілейны», дзясяты прэм'ер-міністр з'явіўся ў Беларусі 3 чэрвеня без зацвярджэння «палаткай». Саўмін узначаліў Раман Галоўчанка, які дагэтуль займаў крэсла старшыні Дзяржаўнага вайсковага прамысловага камітэта.

Выданне «Белорусы и рынок» папрасіла экспэртаў выказаць сваё меркаванне з нагоды старога і новага складу кабінета міністраў.

Леанід Злотнікаў, кандыдат эканамічных навук:

«У нас на такім узроўні не прынята самому сыходзіць. Думаю, Румаса «сышлі». Паставілі больш адданых людзей, цяпер гэта найбольш важная якасць. Відавочна, што ў востры для Лукашэнкі момант патрабаванні да ўрада сталі іншымі, і Галоўчанка прызначаны не зыходзячы са службовых якасцяў, не таму, што ў яго глыбокія і шырокія веды ў макраэканоміцы і досвед працы на высокім узроўні.

Лукашэнка баіцца новых ідэй, у яго па-ранейшаму іншыя ўяўленні аб тым, якой павінна быць эканоміка, як яна павінна кіравацца. Ён выдатна разумее, што калі будзе развівацца бізнэс, то кіраваць ранейшымі метадамі яму больш не дазволяць і пераабяруць. У яго насцярожанасць, палітычна ён адчувае, што рынкавая эканоміка - гэта іншае грамадства. Адбываюцца пераломныя палітычныя падзеі, і ён вельмі насцярожаны, спрабуе ўмацаваць сваё асяроддзе.

Краіна скочваецца ў яму, Лукашэнка спрабуе зрабіць больш жорсткім сілавыя метады кіравання эканомікай, але без змены мадэлі не толькі эканамічнага, але і грамадскага развіцця шанцаў на развіццё ў Беларусі няма.

Мы страчваем пазіцыі на замежных рынках, тэхналагічны ўзровень вытворчасці непазбежна падае, узровень жыцця падтрымліваецца штучна, за кошт усё большых пазык. Гэта будзе працягвацца яшчэ нядоўга, а далей узровень жыцця пачне падаць і з большай хуткасцю, чым у іншых краінах. Гэта можа прывесці да бунтаў».

Наталля Рабава, палітолаг:

«Сыход Сяргея Румаса тлумачыцца тым, што падчас выбарчай кампаніі патрэбны ручны ўрад.

Што тычыцца эканамічнага блока ўрада, то, магчыма, перад імі паставілі прыземленую задачу: утрымаць цяперашнюю сітуацыю, зацягваць паясы, сціскаць зубы, працаваць, каб эканоміка не спынілася канчаткова. Зразумела, што ад гэтага грошай не дадасца, але мне здаецца, што пастаўленая задача дамагчыся ад падначаленых міністэрствам і ведамствам прадпрыемстваў працягу працы, нягледзячы ні на што. Але гэтыя «дужыя гаспадарнікі» патокамі ідуць прасіць грошай, а грошы ўзяць няма адкуль. Таму трэба прынцыповая пастанова аб іх друкаванні».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках