18 красавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі пачнецца выпуск вакцыны ад COVID-19 у ЗША

10
Стала вядома, калі пачнецца выпуск вакцыны ад COVID-19 у ЗША
ФОТА: REUTERS

Інфармацыя паступіла з адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа.

Фармацэўтычныя кампаніі ЗША плануюць пачаць вытворчасць вакцыны супраць каранавіруса да канца лета. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа (пераклад - РБК).

Паводле ягоных слоў, матэрыялы для вакцыны пачнуць вырабляць, «магчыма, праз чатыры - шэсць тыдняў».

Адміністрацыя Трампа фінансавала распрацоўку чатырох вакцын супраць COVID-19. Плануецца, што ў ЗША выпусцяць 300 мільёнаў доз вакцын да канца 2021 года.

Суразмоўца дадаў, што клінічныя выпрабаванні тэрапеўтычных прэпаратаў супраць каранавіруснай інфекцыі могуць даць вынікі цягам некалькіх тыдняў, што дазволіць выпускаць сотні тысяч доз да восені.

Раней 13 чэрвеня 20 добраахвотнікам, якія ўдзельнічаюць у выпрабаваннях расейскай вакцыны ад каранавіруса, увялі другі кампанент прэпарата. Вакцынацыя праходзіць па так званай бустэрной схеме, калі добраахвотнікам двойчы ўводзяць адзін і той жа ген на розных носьбітах.

Выпрабаванні расейскай вакцыны праводзіць Мінабароны супольна з Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф.Гамалеі. Добраахвотнікі вакцынацыі адчуваюць сябе добра.

Як паведаміў дырэктар цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург, вакцыну ад каранавіруса могуць дазволіць выкарыстоўвацьу медыцынскіх установах да сярэдзіны жніўня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках