16 красавiка 2024, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Клічко з вялікім адрывам у лідарах у барацьбе за крэсла мэра Кіева

7
Апытанне: Клічко з вялікім адрывам у лідарах у барацьбе за крэсла мэра Кіева
ВІТАЛЬ КЛІЧКО
ФОТА: FACEBOOK.COM/VITALIY.KLYCHKO

Таксама сталі вядомыя партыі, якія карыстаюцца падтрымкай жыхароў сталіцы Украіны.

Паводле вынікаў апытання ўкраінскага Цэнтра Разумкова ў чэрвені-ліпені 2020 года, амаль 44% рэспандэнтаў гатовыя падтрымаць мэра Кіева Віталя Клічко на чарговых выбарах гарадскога кіраўніка, паведамляе "Украінская праўда".

"Калі б найбліжэйшым часам праходзілі выбары Кіеўскага гарадскога кіраўніка, найбольшую падтрымку выбарцаў на іх атрымаў бы дзейны мэр Віталь Клічко - за яго гатовы прагаласаваць 36% усіх апытаных, або 44% тых, хто гатовы прыняць удзел у выбарах і вызначыўся, за каго з кандыдатаў будзе галасаваць.

На другім месцы паводле ўзроўню электаральнай падтрымкі - Андрэй Пальчэўскі (адпаведна 9% і 11%), далей ідуць Віктар Ляшко (адпаведна 8% і 6%), Ігар Смяшко (адпаведна 4% і 5%)", - гаворыцца ў сацыялагічным апытанні.

Акрамя таго, калі б найбліжэйшым часам праходзілі выбары ў Кіеўскі гарсавет, найбольшую падтрымку выбарцаў атрымалі б партыі "Еўрапейская салідарнасць" і "Слуга народа". За іх гатовыя прагаласаваць адпаведна 20 і 19% з тых, хто гатовы ўзяць удзел у выбарах і вызначыўся з партыяй.

Даследаванне праводзілася сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 20 чэрвеня да 2 ліпеня 2020 года ў Кіеве метадам інтэрв'ю "твар у твар" па месцы жыхарства рэспандэнтаў.

Было апытана 2025 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках