24 красавiка 2024, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты

165
ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BABARIKO.BY

На прапанову Ярмошынай чальцы ЦВК прагаласавалі "адзінагалосна".

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына прапанавала не рэгістраваць Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты. Адпаведная заява прагучала на сённяшнім пасяджэнні ЦВК.

Як адзначыла Ярмошына, у дэкларацыі палітыка аб даходах няма прычын для нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, «разам з тым» у ЦВК паступіў ліст ад Камітэта дзяржкантролю.

Прапанова была вынесеная на галасаванне, чальцы ЦВК прагаласавалі аднагалосна.

За сваё вылучэнне Віктар Бабарыка здаў у камісіі 367 179 подпісаў, пасля праверак сапраўднымі былі прызнаныя 165 744 подпісы.

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках