29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі за год садавіна і гародніна падаражэлі на 21,5%

4
У Беларусі за год садавіна і гародніна падаражэлі на 21,5%

Сярод тавараў і паслуг са свабоднымі коштамі лідарамі росту коштаў з'яўляюцца крупы і бабовыя.

Інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені ў гадавым вылічэнні склала 5,2%. Пра гэта паведаміў 14 ліпеня Нацыянальны банк. У лютым гадавая інфляцыя склала 4,4%, у сакавіку - 4,9%, у красавіку - 5,4%, траўні - 4,9%. У параўнанні з траўнем спажывецкія кошты ў чэрвені выраслі на 0,19%, піша telegraf.by.

У чэрвені рэгуляваныя дзяржавай кошты засталіся на ўзроўні 6,7% (у траўні - 6,7%, у красавіку - 7,3%, у сакавіку - 7,5%, у лютым - 7,4%). Лідарамі сярод іх у росце коштаў з'яўляюцца паслугі вышэйшай (18%) і сярэдняй адукацыі (14,6%), страхаванне асабістага аўтатранспарту - 15,9%, тытунёвыя вырабы - 14,0%, паслугі дашкольных устаноў (10,0%)

Пры гэтым сезонныя кошты плодаагародніннай прадукцыі ў чэрвені выраслі на 21,5% у гадавым вылічэнні (у траўні - 11,5%, у красавіку - 10,5%, у сакавіку - 4,0%).

Сярод тавараў і паслуг са свабоднымі коштамі лідарамі росту коштаў з'яўляюцца крупы і бабовыя - 13,4%, веласіпеды і матацыклы - 11,1%, паслугі пасажырскага транспарту - 10,7%, яйкі курыныя - 10,5%, паслугі банкаў - 9,4%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках