19 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп захаваў візы для студэнтаў, якія навучаюцца ў ЗША онлайн

1
Трамп захаваў візы для студэнтаў, якія навучаюцца ў ЗША онлайн
ФОТА: JIM LO SCALZO/EPA

Адміністрацыя Белага дома змяніла сваю пастанову.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа скасавала сваю пастанову аб пазбаўленні віз студэнтаў, чыё навучанне было пераведзена выключна ў онлайн-фармат праз пандэмію каранавіруса.

Пра гэта паведамляе The New York Times.

Пасля таго, як улады ЗША абвясцілі аб новай палітыцы ў пачатку ліпеня, Гарвардскі ўніверсітэт і Масачусэцкі тэхналагічны інстытут падалі судовы пазоў.

Таксама ў суд звярнуліся генеральныя пракуроры 18 штатаў, уключаючы Масачусэтс і Каліфорнію.

У выніку бакі прыйшлі да пагаднення і была прынятая пастанова скасаваць патрабаванне і дазволіць замежнікам вучыцца онлайн.

Распараджэнне Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE) выйшла 6 ліпеня.

Згодна з ім, замежныя студэнты павінны былі пакінуць краіну, калі іх заняткі ў восеньскім семестры пройдуць выключна ў онлайн-фармаце.

У якасці альтэрнатывы навучэнцам прапанавалі перавесціся ў іншую навучальную ўстанову, дзе хоць бы некаторыя заняткі праходзяць стацыянарна.

Нагадаем, у канцы чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні выдачы працоўных віз да канца 2020 года.

Сваю пастанову ён абгрунтаваў патрэбай падтрымаць грамадзян ЗША ва ўмовах скарачэння працоўных месцаў праз крызіс і імкненнем абмежаваць канкурэнцыю з боку прыезджых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках