25 красавiка 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні: Наш «апанент» - стары баязлівы дзед

9
Жыхар Гародні: Наш «апанент» - стары баязлівы дзед
Фота: AFP

Высновы з масавых акцый 14 ліпеня ў Беларусі.

Чытач з Гародні дзеліцца ўражаннямі ад ўчорашняй акцыі пратэсту, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Хлопцы, гэта было сапраўды вельмі файна, - піша ён. - Міліцыя была ў разгубленасці, атрымалася выдатна акцыя, што толькі падбадзёрвае.

Галоўнае, памятаеце, што негвалтоўны супраціў бярэ ворага зморам. У нашым выпадку задача спрашчаецца тым, што ворага, як такога, і няма. Ёсць стары баязлівы дзед, які не давярае нікому і баіцца ўсяго.

Таму ні ў якім разе не апускайце рукі, больш актыўна размаўляйце са знаёмымі і сябрамі, самаарганізуйцеся, падпішыце усіх, каго можна, на незалежныя тэлеграм-каналы, распаўсюджвайце інфармацыю.

Учора нас было пару сотняў, заўтра будуць тысячы, паслязаўтра - дзесяткі тысяч. І так - ва ўсіх гарадах краіны. Галоўнае - не ленавацца і паказваць, што мы ёсць і мы будзем мірна і цывілізавана бараніць свае правы і дамагацца праўды і справядлівасці».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках