28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР заклікае Еўразвяз увесці санкцыі супраць уладаў Беларусі

4
Рада БНР заклікае Еўразвяз увесці санкцыі супраць уладаў Беларусі

Рада асудзіла нерэгістрацыю кандыдатаў і патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асудзіла нерэгістрацыю кандыдатаў, якія выступаюць супраць Лукашэнкі, і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх актывістаў, палітыкаў, журналістаў і блогераў, затрыманых у Беларусі паводле палітычных матываў, паведамляе «Белсат».

Нерэгістрацыя кандыдатаў дэманструе, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не з'яўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі. Таму Рада БНР заклікае правесці новыя прэзідэнцкія, парламенцкія і мясцовыя выбары ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў і ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Лукашэнка не мае законнага права балатавацца на гэтых выбарах.

«Дэмакратычная Еўропа не павінна мірыцца з існаваннем жорсткага аўтарытарнага рэжыму ў еўрапейскай краіне. Рада БНР заклікае ўсе дэмакратычныя краіны палітычна і эканамічна націснуць на аўтарытарны рэжым у Беларусі з мэтай забеспячэння свабодных і справядлівых выбараў», - адзначаецца ў заяве Рады БНР.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках