29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі знайшлі дрэва, якому 20 мільёнаў гадоў

14
У Грэцыі знайшлі дрэва, якому 20 мільёнаў гадоў
Фота: petrifiedforest.gr

Даўжыня камля - больш за 8 метраў.

Падчас раскопак на грэцкай выспе Лемнас даследчыкі выявілі гіганцкае скамянелае дрэва. Узрост знаходкі складае амаль 20 мільёнаў гадоў. Справаздачу пра гэта размясцілі на сайце праекту «закамянеласцяў лесу на Лесбасе». Менавіта на гэтай выспе навукоўцы знайшлі шмат рэшткаў скамянелых дрэў, піша lenta.ua.

Раскопкі яшчэ працягваюцца, але на першым этапе ўжо адкапалі кавалак ствала больш як восем метраў даўжынёй. Адзначаецца, што камель выдатна захаваўся, а канцы галінак - проста ў выдатным стане. Добра адрозныя кара і колцы камля знаходкі.

Навукоўцы выказваюць здагадку, што знайшлі гіганцкага продка сэквоі. Хваёвае дрэва расло на выспе прыкладна 20 мільёнаў гадоў таму. Дакладней вызначыць род і тып расліны можна будзе, вывучыўшы структуру закамянеласці з дапамогай электроннага мікраскопа.

Навукоўцы плануюць выкапаць скамянелае дрэва цалкам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках