28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ упершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары

11
Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ упершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары

МЗС не выдаў запрашэнняў.

Дырэктарка Бюро АБСЕ дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) праінфармавала МЗС Беларусі, што адсутнасць запрашэння ад афіцыйнага Менска не дазваляе БДІПЧ назіраць за ходам выбарчага працэсу, паведамляе tut.by.

– Адсутнасць своечасовага запрашэння больш чым праз два месяцы пасля абвяшчэння выбараў не дазволіла БДІПЧ назіраць за ключавымі аспектамі выбарчага працэсу, – заявіла дырэктарка БДІПЧ Інгіб’ерг Сольрун Гісладоцір. – Да іх адносяцца вобласці, якія мы адзначылі ў апошніх справаздачах аб назіранні, што патрабуюць паляпшэння ў Беларусі, як фармаванне выбарчых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў. З вынікаў гэтых працэсаў відаць, што ўлады не распачалі ніякіх крокаў для павышэння іх інклюзіўнасці.

Пасля ўспышкі пандэміі каранавірусу БДІПЧ прыклала ўсе намаганні для выканання свайго мандата ў назіранні за выбарамі і праводзіла назіранне ў некалькіх краінах, паколькі абмежаванні на паездкі былі шырока знятыя. Адсутнасць своечасовага запрашэння ў такой складанай сітуацыі, падкрэсліла дырэктарка, адлюстроўвае адсутнасць абавязальніцтваў у супрацоўніцтве з назіральнікамі за выбарамі ад БДІПЧ, як гэта прадугледжана абавязальніцтвамі АБСЕ.

У той самы час Гісладоцір паўтарыла сваю глыбокую занепакоенасць паведамленнямі пра тое, што патэнцыйных кандыдатаў запалохвалі, а актывістаў арыштоўвалі.

– Абарона асноўных свабодаў сходаў і выказвання меркаванняў з'яўляецца папярэдняй умовай для правядзення сапраўды дэмакратычных выбараў, – сказала яна.

Дырэктарка БДІПЧ заклікала ўлады прыняць канкрэтныя і неадкладныя крокі для абароны ажыццяўлення асноўных свабодаў у Беларусі.

Нагадаем, напярэдадні прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Беларусь прыме «пастанову пра запрашэнне назіральнікаў у належныя тэрміны з улікам развіцця эпідэміялагічнага становішча ў краіне і рэгіёне ў цэлым».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках