29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Які ўкраінскі палітык мае самы высокі давер

12
Апытанне: Які ўкраінскі палітык мае самы высокі давер
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Cацыёлагі склалі рэйтынг.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі застаецца палітыкам з самым высокім узроўнем даверу – яму давяраюць 44% украінцаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Цэнтра Разумкова супольна з Фондам "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва, апублікаваныя 15 ліпеня, піша "Гардон".

Разам з тым не давярае прэзідэнту 49%, што робіць баланс даверу і недаверу адмоўным.

Ачольніку Вярхоўнай Рады Дзмітрыю Разумкову давяраюць 39% апытаных, не давяраюць – 45%. Прэм'ер-міністру Дзянісу Шмыгалю давяраюць 14%, а не давяраюць – 62%; міністру ўнутраных справаў Арсену Авакаву – адпаведна 18% і 70%, кіраўніку Офіса прэзідэнта Андрэю Ермаку – адпаведна 9% і 48%.

ІНФАГРАФІКА: DIF.ORG.UA

Баланс даверу і недаверу з'яўляецца адмоўным і перавышае -40% і для апазіцыйных палітыкаў. Былому нардэпу ад "Голасу" Святаславу Вакарчуку давяраюць 22% (не давяраюць 65,1%), лідарцы "Батьківщини" Юліі Цімашэнцы – 16,7% (не давяраюць 76,6%), лідару "Еўрапейскай салідарнасці" Пятру Парашэнку – 16,4% (не давяраюць 78,8%), нардэпу ад "Апазіцыйнай платформы – За жыццё" Віктару Медзведчуку – 20,2% (не давяраюць 79,4%), а сустаршыню АПЗЖ Юрыю Бойку – 23,2% (не давяраюць 67,3%).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках