23 красавiка 2024, aўторак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па грошы Патаніна прыйшлі з Крамля

4
Па грошы Патаніна прыйшлі з Крамля

Дзярждума РФ прыняла законапраект спецыяльна пад сітуацыю з «Нарнікелем».

Дзярждума на пленарным пасяджэнні ў сераду прыняла ў другім, асноўным чытанні папраўкі ў Бюджэтны кодэкс, якія зменяць парадак залічэння штрафаў за шкоду экалогіі водных аб'ектаў, піша finanz.ru.

Законапраект, унесены адмыслова пад сітуацыю з «Нарнікелем», якому Распрыроднагляд загадаў выплаціць беспрэцэдэнтныя 148 млрд рублёў за разліў нафтапрадуктаў у Арктыцы, прымусіць кампанію аддаць усю суму ў федэральны бюджэт РФ.

Згодна з дзейным заканадаўствам, сплаты паводле пазоваў аб кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, залічваюцца ў мясцовыя бюджэты. У выпадку з «Нарнікелем», які на 35% належыць найбагацейшаму чалавеку Расеі Уладзіміру Патаніну (багацце 19,7 млрд даляраў, на ацэнку Forbes), штраф павінен быў атрымаць Краснаярскі край.

Але рэгіянальнай казне не дастанецца ні капейкі. Унесеная ўрадам папраўка ўдакладняе, што сплаты паводле пазоваў аб кампенсацыі шкоды, прычыненай водным аб'ектам, якія знаходзяцца ва ўласнасці РФ, а таксама сплаты, што выплачваюцца пры добраахвотнай кампенсацыі шкоды, прычыненай такім водным аб'ектам, падлягаюць 100-адсоткаваму залiчэнню ў федэральны бюджэт, які кантралюе Масква і ў якім паводле вынікаў года Мінфін чакае дзірку ў суме 5 трыльёнаў рублёў.

З дапамогай штрафу ўлады змогуць папоўніць казну пасля сацыяльных выдаткаў Крамля, у тым ліку істотных выплат на дзяцей, паказваюць аналітыкі «Атона»: грошы «Нарнікеля» могуць кампенсаваць блізу 25% ад дзвюх выплат па 10 тысяч рублёў на дзіця.

Гэта дапаможа «ўмацаваць імідж моцнага і справядлівага ўрада, які бароніць экалагічныя інтарэсы грамадства», а таксама дасць сігнал кампаніям, што не трэба недаінвеставаць, тым больш у тэхабслугоўванне і рамонт, адзначае «Атон».

Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка дала даручэнне профільным камітэтам палаты пракантраляваць, каб у выніку кампенсацыі шкоды ад аварыі з разлівам паліва ў Нарыльску рэгіянальны бюджэт не пацярпеў.

«Я прашу даць даручэнне камітэту ў бюджэце і фінансавых рынках, каб пры гэтым не была прычыненая шкода бюджэту Краснаярскага краю - і рэгіянальнаму, і мясцоваму. Калі ўжо дапусцілі такую сітуацыю, тады за кошт акцыянераў, за кошт прыбытку, але не на шкоду бюджэту», - сказала Мацвіенка.

Яна дадала, што трэба паглядзець, за кошт якіх крыніц «будуць выплачвацца сродкі за прычыненую экалагічную шкоду».

Сума штрафу - 2,1 млрд даляраў у пераліку паводле курса - гэта амаль усе грошы, што былі ў «Нарнікеля» на рахунках на пачатак гэтага года. Паводле справаздачы па МСФС, на 1 студзеня кампанія мела ў выглядзе грашовых сродкаў і іх эквівалентаў 2,784 млрд даляраў.

З гэтай сумы 1,2 млрд даляраў сышло на выплату фінальных дывідэндаў, паказвае аналітык «Райффайзэнбанка» Ірына Алізароўская. 2 млрд даляраў, зрэшты, «Нарнікель» мог атрымаць у выглядзе аперацыйнай грашовай плыні за першае паўгоддзе.

На вынікі кампаніі ўжо негатыўна ўплывае COVID-19: продажы могуць абрынуцца праз слабы попыт на металы, а таксама больш нізкія кошты сёлета на нікель (-10% да 2019 года) і медзь (-8%), якія будуць часткова кампенсаваныя ростам коштаў паладыю (+39%).

Выпісаны «Нарнікелю» штраф пасільны для кампаніі, кажа Алізароўская: паводле самага песімістычнага сцэнару, з падзеннем EBITDA пазыковая нагрузка можа дасягнуць 2,1-х да канца года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках