29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Згодна з дэкларацыяй аб даходах, Лукашэнка жабрак

103
Згодна з дэкларацыяй аб даходах, Лукашэнка жабрак

І пабраны з Галінай Радзівонаўнай.

ЦВК апублікавала ў выданні «СБ» дэкларацыі кандыдатаў на прэзідэнцтва. Аляксандр Лукашэнка апублікаваў даходы свае і сваёй жонкі, якая жыве ў Магілёўскай вобласці, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Аляксандр Лукашэнка задэклараваў, што летась атрымаў 117 068 рублёў даходаў. Гэтыя грошы ён атрымаў у якасці заробку. Пры гэтым у Лукашэнкі няма ніякай нерухомасці, аўтамабіляў, акцый, ці іншай маёмасці.

Лукашэнка ўказаў у дэкларацыі, што ён дагэтуль жанаты. Ягоная жонка Галіна Радзівонаўна Лукашэнка летась атрымала 5 560 рублёў. Яна з'яўляецца ўласніцай прыватнага дома ў Шклове, акрамя таго мае палову долі ўласнасці на жылы дом у вёсцы Вялікі Межнік Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Акрамя іншага, у Галіны Лукашэнкі ёсць 56 акцый ААТ «Шклоўскі масларобны завод».

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках