19 красавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць незвычайных фактаў пра ежу

1
Шэсць незвычайных фактаў пра ежу

Такога вы сапраўды не ведалі.

Мы не гарантуем практычную карысць ад гэтых ведаў: перад вамі 6 выпадковых фактаў пра ежу, якія забавяць і здзівяць, піша «Популярная механика».

1. Какосавая вада практычна стэрыльная і мае той жа pH, што і плазма крыві. У сувязі з гэтым у часы Другой сусветнай вайны какосавая вада выкарыстоўвалася для лячэння брытанскіх і японскіх жаўнераў. Сёння такая практыка не рэкамендуецца лекарамі, але часам ужываецца пры надзвычайных сітуацыях і немагчымасці надаць дапамогу іншым спосабам.

2. Японія і Нідэрланды штогод экспартуюць прыблізна роўную колькасць соевага соусу.

3. У Японіі вырошчваюць кубічныя кавуны. Пры паспяванні фермеры кладуць кавун у кубічную форму з жорсткімі гранямі, дзякуючы чаму і ўзнікае жаданы выгляд. Такія кавуны вырабляюць у дэкаратыўных мэтах, а іх кошт дасягае $100.

4. Каранішча васабі каштуе блізу €200 за 1 кілаграм. Таму тое, што мы сустракаем у японскіх рэстарацыях - гэта імітацыя на аснове хрэну, фарбавальнікаў і спецый. У некаторых выпадках да такой сумесі дадаюць трохі сапраўднага васабі, але яго адсотак рэдка перавышае 2%.

5. Самы салодкі ў свеце фрукт - гэта фінік: ён можа змяшчаць да 80% цукру. Такая лічба здаецца крытычна небяспечнай, аднак, некаторыя дыетолагі мяркуюць, што ласунам мэтазгодна выкарыстоўваць фінікі ў якасці заменніка іншых, больш шкодных прысмакаў.

6. Мёд мае практычна неабмежаваны тэрмін прыдатнасці. Вывучаючы старажытнаегіпецкія грабніцы, археолагі рэгулярна выяўляюць тысячагадовыя гаршчкі з мёдам, які дзіўна захаваўся і гатовы да ўжывання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках