25 красавiка 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хабараўску пачалося шэсце ў падтрымку арыштаванага губернатара

2
У Хабараўску пачалося шэсце ў падтрымку арыштаванага губернатара
Фота: Reuters

У горадзе пяты дзень прадаўжаюцца вулічныя акцыі.

Жыхары Хабараўска пяты дзень запар выйшлі на шэсце ў падтрымку арыштаванага губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. Трансляцыю з месца падзей вядзе рэгіянальны штаб палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Радыё Свабода».

Дэманстрацыя праходзіць на цэнтральных вуліцах горада, гучаць лозунгі «Сваіх не кідаем» і «Хабараўск мы ратуем». Акцыя не была ўзгодненая з гарадскімі ўладамі, аднак паліцыянты і супрацоўнікі Расгвардыі не ўмешваюцца ў падзеі.

Перад пачаткам шэсця ў цэнтры горада адбыўся мітынг у падтрымку губернатара.

Перад мерапрыемствам урад рэгіёну выступіў з просьбай спыніць акцыі пратэсту праз небяспеку распаўсюджвання каранавіруса.

Фургал быў арыштаваны 10 ліпеня, яго абвінавачваюць у дачыненні да двух забойстваў і замаху на забойства прадпрымальнікаў у сярэдзіне двухтысячных гадоў. Яму пагражае пажыццёвы тэрмін. Ён абвінавачванні адмаўляе.

Першая акцыя ў падтрымку Фургала прайшла ў Хабараўску 11 ліпеня. Яна была самай шматлікай. МУС сцвярджала, што ў ёй узялі ўдзел да 12 тысяч чалавек. Журналісты давалі ацэнку да 40 тысяч удзельнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках