19 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 2100 года насельніцтва Расеі можа скараціцца на 40 мільёнаў

10
Да 2100 года насельніцтва Расеі можа скараціцца на 40 мільёнаў

У той жа час насельніцтва Зямлі будзе расці.

У Расеі колькасць жыхароў можа знізіцца да канца гэтага стагоддзя з 146 да 106 млн чалавек. Гэта вынікае з артыкула групы навукоўцаў, апублікаванай у медыцынскім часопісе The Lancet, паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле ацэнкі аўтараў публікацыі, насельніцтва Зямлі да 2100 года будзе расці павольней, чым раней прагназавалі экспэрты ААН. З цяперашніх з 7,8 млрд яно павялічыцца да амаль 8,8 млрд чалавек, што на два млрд менш за ранейшыя ацэнкі. Даследчыкі звязваюць гэта, напрыклад, з тым, што ў пераважнай большасці краін свету (183 з 195) узровень нараджальнасці ўпадзе так моцна, што рост насельніцтва стане немагчымы без прытоку мігрантаў.

Насельніцтва Украіны і Беларусі можа моцна скараціцца

Паводле даследавання, да канца стагоддзя можа скараціцца ўдвая або больш насельніцтва Украіны (з 44,6 да 17,5 млн) і Беларусі (з 9,4 да 5,5 млн). Агулам больш за 20 краін, у тым ліку Японія, Гішпанія, Італія і Польшча, могуць страціць палову насельніцтва, а ў Кітаі колькасць жыхароў можа паменшыцца з 1,4 млрд да 731 млн, падлічылі даследчыкі. У Нямеччыне гэты паказчык можа знізіцца з 83 да 66 млн чалавек.

І наадварот, насельніцтва будзе расці, паводле прагнозаў аўтараў артыкула, у краінах Афрыкі, размешчаных на поўдзень ад Сахары. Напрыклад, у Нігерыі, якая зможа з 800 млн жыхароў стаць другой краінай у колькасці насельніцтва пасля Індыі, дзе колькасць жыхароў, у сваю чаргу, можа знізіцца з 1,3 да 1 мл.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках