29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта толькі пачатак

2
Гэта толькі пачатак

Удзельнікі ўчорашніх пратэстаў у Менску дзеляцца ўражаннямі.

Тэлеграм-канал «Баста!» прыводзіць некалькі цытат ад удзельнікаў учорашніх пратэстаў:

«Вельмі ганаруся нашымі хлопцамі, беларусамі, якія выйшлі ў многіх гарадах, у Менску! Такое адчуванне, што тыдзень - іншы такіх выхадаў і сістэма дасць збой, проста зламаецца. Яна ўжо ўчора не спраўлялася, цэнтр Менска, хай на некалькі гадзін, быў свабоднай тэрыторыяй.

Думаю, трэба прадаўжаць, трэба проста выходзіць гуляць у цэнтр горада, як заклікаў сёння адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Валерый Цапкала»

«Учора было вельмі ўсё файна, я была на плошчы Перамогі, прайсці змагла з боку Захарава, дварамі без праблем. Бачыла ўвесь «экшн» і скажу адно - гэта таго каштавала. І наогул, мне здаецца, што гэта толькі пачатак. Сёння паўтару шпацыр, і буду шпацыраваць пакуль ёсць сілы»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках