20 красавiка 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада прызначыла новага старшыню Нацбанка Украіны

1
Вярхоўная Рада прызначыла новага старшыню Нацбанка Украіны

За кандыдатуру прагаласавалі 332 народныя дэпутаты.

Вярхоўная Рада Украіны на паседжанні 16 ліпеня прызначыла старшыню управы дзяржаўнага "Укргазбанка" Кірыла Шаўчэнку новым кіраўніком Нацыянальнага банка Украіны, паведамляе gordonua.com.

Кандыдатуру Шаўчэнка падтрымалі 332 народныя дэпутаты (ніводнага голасу не далі фракцыі "Еўрапейская салідарнасць" і "Голас").

48-гадовы ўраджэнец расейскай Тулы Кірыл Шаўчэнка ўзначальвае нацыяналізаваны "Укргазбанк" з 2015 года. У банкаўскай сферы Украіны ён працуе з 1994 года. У 2006 годзе ўзначаліў Дзяржаўную іпатэчную ўстанову Кабінета Міністраў Украіны, у 2009-м быў штатным дарадцам Юліі Цімашэнкі, якая ў той час займала пасаду прэм'ера.

Папярэднік Шаўчэнкі Якаў Смолій быў звольнены 3 ліпеня. Ён падаў у адстаўку праз "сістэматычны палітычны ціску на НБУ" з боку ўладаў. Выступаючы ў Радзе перад звальненнем, ён заявіў, што ад яго патрабавалі прымаць эканамічна неабгрунтаваныя пастановы, якія маглі чыніць шкоду ўкраінскай эканоміцы.

Падчас тэлефоннай размовы з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысталінай Георгіевай 14 ліпеня Уладзімір Зяленскі казаў, што кіраўнік Нацбанка будзе прызначаны найбліжэйшым часам. Ён абяцаў, што гэта будзе "незалежны тэхнакрат".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках