20 красавiка 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы заклікала да правядзення свабодных выбараў у Беларусі

2
МЗС Літвы заклікала да правядзення свабодных выбараў у Беларусі
Фота: charter97.org

Дзеянні ўладаў будуць мець наступствы для далейшых дачыненняў Еўрапейскага Звязу і Беларусі.

Літва выказвае занепакоенасць сітуацыяй з выбарамі прэзідэнта ў Беларусі і папярэджвае, што працяг палітычных рэпрэсій будзе мець наступствы ў дачыненні нашай краіны з Еўразвязам. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Літвы.

У дакуменце гаворыцца, што Літва ўважліва назірае за перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі і занепакоеная нядаўнімі падзеямі з адмовай у рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў некаторых прэтэндэнтаў, а таксама рэпрэсіямі супраць апазіцыйных палітыкаў, актывістаў, блогераў, прадстаўнікоў СМІ і масавымі затрыманнямі на пратэстных акцыях.

- Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі забяспечыць канкурэнтаздольнае перадвыбарчае асяроддзе, бяспечныя, свабодныя і добрасумленныя выбары, адпусціць усіх затрыманых і забяспечыць асноўныя свабоды і правы чалавека. Працяг палітычна абгрунтаваных рэпрэсій, магчымы рост колькасці новых палітычных зняволеных будуць мець наступствы для далейшых дачыненняў Еўрапейскага Звязу і Беларусі. Мірныя, свабодныя і добрасумленныя прэзідэнцкія выбары заахвоцілі б дэмакратычнае развіццё Беларусі, умацавалі б яе суверэнітэт і незалежнасць, - гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да супрацоўніцтва ўладаў Беларусі з ЕЗ у сферы ядзернай бяспекі датычна будаўніцтва Астравецкай АЭС і рэкамендацыя не пачынаць паспешную эксплуатацыю электрастанцыі. Таксама, як сказана ў заяве, Літва выказвае заклапочанасць сітуацыяй з распаўсюджваннем каранавіруса ў Беларусі і надала нашай краіне гуманітарную дапамогу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках