19 красавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе загінуў вайсковы медык з Беларусі

14
На Данбасе загінуў вайсковы медык з Беларусі
Мікалай Ільін

Мікалай Ільін быў актывістам «Маладога фронту» і адным з лідараў Магілёўскай суполкі «Зубра».

Падчас баявых дзеянняў на Данбасе загінуў беларус Мікалай Ільін - вайсковы медык і палітэмігрант, паведамляе «Белсат».

Мікалай Ільін у пачатку 2000-х быў актывістам «Маладога фронту» і адным з лідараў Магілёўскай суполкі «Зубра». Неаднаразова затрымліваўся, зазнаваў судовы пераслед. Падчас разгону Плошчы 2006 года быў моцна збіты міліцыянтамі, страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны. Праз палітычны пераследу быў вымушаны эміграваць.

Ільін жыў у Эстоніі і атрымаў грамадзянства. Пасля пачатку вайны на Данбасе прыехаў ва Украіну і запісаўся ў добраахвотнікі. Ён служыў у 35-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ў якасці вайсковага медыка.

Як піша Андрэй Стрыжак, Ільін загінуў 13 ліпеня падчас эвакуацыі цела загінулага ўкраінскага байца:

- Група ішла ў белых касках і з апазнавальнымі знакамі, была дамоўленасць аб спыненні агню. Аднак, з боку непадкантрольнай Украіне тэрыторыі пачаўся абстрэл эвакуацыйнай групы. Мікалай і ягоныя калегі пачалі адыход, аднак аднаго з байцоў параніла і наш зямляк вярнуўся, каб надаць яму медыцынскую дапамогу. У гэты момант Мікалай атрымаў смяротную рану.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках