25 красавiка 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ў Баўгарыі дабіліся замены траіх міністраў

Дэманстранты ў Баўгарыі дабіліся замены траіх міністраў
ФОТА: CAS.SK

Але дэманстрацыі ў краіне прадоўжыліся.

Прэм'ер-міністр Баўгарыі Бойка Барысаў папрасіў міністраў фінансаў, эканомікі і ўнутраных спраў сысці ў адстаўку ў сувязі з масавымі пратэстамі ў краіне.

Барысаў таксама заявіў, што да канца тыдня вызначыць, ці застанецца ягоны ўрад працаваць да запланаваных на наступную вясну выбараў ці сыдзе ў адстаўку, паведамляе Reuters.

Але абвяшчэнне аб звальненні ключавых міністраў не задаволіла дэманстрантаў. Дэманстрацыі ў краіне прадоўжыліся.

Пратэсты ў Баўгарыі пачаліся 9 ліпеня пасля таго, як у адміністрацыі Румэна Радзева прайшлі ператрусы ў рамках расследавання дзвюх не звязаных адна з адной спраў аб карупцыі і разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках