15 жнiўня 2020, Субота, 19:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Унія Літвы і Польшчы была прадвеснікам Еўразвязу

11
Анджэй Дуда: Унія Літвы і Польшчы была прадвеснікам Еўразвязу
Фота: PAP/Tomasz Waszczuk

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што «Пагоня» - сімвал, які добра ведаюць палякі.

Польска-літоўская унія была прадвеснікам Еўразвязу, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас імпрэзы, прысвечанай 610-м угодкам Грунвальдскай бітвы, паведамляе «Польскае радыё».

15 ліпеня прэзідэнт Польшчы і Літвы адкрылі памятны знак, падораны літоўскім бокам. Знак быў усталяваны на полі, дзе праходзіла Грунвальдская бітва. На помніку з літоўскім гербам «Пагоня» выбітыя надпісы на польскай і літоўскай мовах: «Ад літоўскага народа за агульную перамогу».

«Пагоня» - сімвал, які добра ведаюць палякі: «Пагоня» ўвекавечаная ў многіх месцах нашай краіны і нагадвае часы польска-літоўскай уніі. Хай і тут усім гасцям і турыстам, моладзі, якія наведваюць гэта месца, сімвал паказвае, што ў польска-літоўскага братэрства працяглая гісторыя», - заявіў прэзідэнт Польшчы.

Грунвальдская бітва адбылася ў 1410 годзе.