19 красавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Народ больш не верыць уладзе

13
Генадзь Фядыніч: Народ больш не верыць уладзе

Людзі абгрунтавана выйшлі пратэставаць супраць незаконных дзеянняў.

Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу, якія сабралі і здалі ў ЦВК найбольшую колькасць подпісаў выбарнікаў. Сумнеўная адмова ў рэгістрацыі прывяла да таго, што на вуліцы Менска ды іншых гарадоў Беларусі выйшлі тысячы людзей - на знак пратэсту. Улады адрэагавалі імгненна: ужо 15 ліпеня Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

На просьбу praca-by.info сітуацыю пракаментаваў лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Чаму ўлады адмовілі ў рэгістрацыі галоўным апанентам Лукашэнкі?

- Улада адчувае актывізацыю выбарнікаў, нягледзячы на тое, што ўжо не адзін дзясятак актывістаў сядзіць у турме. Улада спрабуе ўсімі шляхамі пазбавіцца і не зарэгістраваць ключавых кандыдатаў у прэзідэнты. З якіх гэта часоў пункт гледжання Дзяржкантролю з'яўляецца законам? Вырак суда з'яўляецца абавязковым да выканання, але не пункт гледжання Камітэта дзяржкантролю.

- Чаму людзі на знак пратэсту супраць адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў?

- Я думаю, што з дзвюх прычын.

Першая. Калі б у краіне праводзіліся празрыстыя, сумленныя выбары, кожны голас лічыўся, у выбарчыя камісіі былі ўключаны прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных партый і рухаў, людзі не сталі б пратэставаць. Але народ больш не верыць уладзе, якая чарговым разам спрабуе яго падмануць.

Другая. Адмова ў рэгістрацыі асноўных прэтэндэнтаў выклікала адэкватнае абурэнне выбарнікаў, якія падпісаліся за іх вылучэнне, а таксама беззаконне сілавых структур у дачыненні да шараговых грамадзян, у сувязі з чым людзі абгрунтавана выйшлі пратэставаць супраць незаконных дзеянняў уладаў. Улада павінна паступаць законна і тады патрабаваць ад сваіх грамадзян законнага паслушэнства, калі ўлада паступае незаконна, то ці мае яна права патрабаваць выканання закона ад грамадзян?

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках