29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія абвінаваціла Расею ў спробе скрасці звесткі аб вакцыне ад COVID-19

15
Брытанія абвінаваціла Расею ў спробе скрасці звесткі аб вакцыне ад COVID-19
ФОТА: REUTERS

Кібератакі зазналі некалькі ўстаноў у шэрагу краін.

Улады Вялікай Брытаніі абвінавацілі расейскую выведку ў спробе скрасці звесткі для распрацоўкі вакцыны ад каранавіруса COVID-19. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на Нацыянальны цэнтр кібербяспекі Вялікай Брытаніі (NCSC), піша РБК.

Паводле яго звестак, кібератакі зазналі некалькі ўстаноў у шэрагу краін. Пералічыць назвы і колькасць атакаваных устаноў у NCSC адмовіліся ў мэтах бяспекі.

Паводле версіі брытанскага боку, адказнасць за спробу скрасці звесткі нясе хакерская група APT29, якая «амаль напэўна» кантралюецца расейскай выведкай. Гэтая група таксама носіць назвы Cozy Bear або The Dukes, заяўляюць у Лондане.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках