19 красавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў рабоце Telegram у Беларусі адбыўся збой

9
Уначы ў рабоце Telegram у Беларусі адбыўся збой

Магчыма, гэта было пробнае блакаванне.

На паведамленні чытачоў tut.by і карыстачоў Сеткі, прыкладна з дзвюх да трох гадзін ночы 16 ліпеня ў Беларусі назіраліся праблемы ў працы Telegram.

«Уначы з 01:58 да 2:50 у Беларусі не працаваў Telegram», «Telegram не грузіўся нават з Wi-Fi», «сёння а 2 ночы не працаваў наогул - ні з МТС, ні з A1» - такія і падобныя паведамленні можна было прачытаць у Сетцы.

Паводле звестак сэрвісу Downdetector, паведамленні аб збоях прыходзяць з усіх абласных гарадоў Беларусі, а таксама Мазыра, Пінска, Ліды, Наваполацка, Барысава і Жодзіна.

Таксама праблемы назіраюцца ў Маскве.

Некаторыя карыстальнікі сацсетак падазраюць, што такім чынам ажыццяўлялася «блакаванне Telegram».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках