19 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты перакрылі рух у цэнтры Санкт-Пецярбурга

6
Актывісты перакрылі рух у цэнтры Санкт-Пецярбурга
БАНЭР НА НЕЎСКІМ. АКЦЫЯ. ПЕЦЯРБУРГ, 16 ЛІПЕНЯ 2020
ФОТА: SVABODA.ORG/COURTESY PHOTO

Яны расцягнулі банер «Мяняй уладу, а не Канстытуцыю».

Актывісты «Мірнага супраціву» перацялі рух на Неўскім праспекце. Яны расцягнулі банэр «Мяняй уладу, а не Канстытуцыю» папярок усёй праезнай часткі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Дзінар Ідрысаў. Відэа з акцыі таксама апублікаванае ў тэлеграм-канале «ЯГражданин», піша severreal.org.

На апублікаваных фота і відэа бачна, як актывісты стаяць на пешаходным пераходзе, перагарадзіўшы шлях аўтамабілям. Паведамляецца, што падчас акцыі нікога не затрымалі. Ідрысаў адзначае, што актывісты не хаваюць свае імёны, а ў паліцыі на кожнага з іх ёсць «тоўстая тэчка», таму не выключана, што іх затрымаюць постфактум.

15 ліпеня на Неўскім праспекце актывісты сабралі больш за 3000 подпісаў у падтрымку кампаніі ў абскарджанні вынікаў галасавання аб папраўках у Канстытуцыю. Збор прадаўжаўся чатыры гадзiны. Паліцыя не перашкаджала дэманстрантам выказаць сваю пазіцыю.

Арганізатары збору подпісаў супраць паправак у Канстытуцыю хацелі 15 ліпеня правесці мітынг супраць вынікаў галасавання, але ўлады горада не ўзгаднілі акцыю, заявіўшы, што паведамленне аб мерапрыемстве нібыта пададзенае не ў патрэбны тэрмін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках