28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія: Беларусь павінна бараніць дэмакратычныя свабоды

3
Вялікая Брытанія: Беларусь павінна бараніць дэмакратычныя свабоды

Парламенцкая намесніца міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі патэлефанавала Макею.

Вялікая Брытанія расчараваная затрыманнямі мірных дэманстрантаў у Беларусі, заявіла парламенцкая намесніца міністра замежных спраў і міністра міжнароднага развіцця Вялікай Брытаніі Вэндзі Мортан у тэлефоннай размове з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем, паведамляюць naviny.by.

Размова адбылася 14 ліпеня. Сёння размову пракаментавала Мортан. «Гутарыла з беларускім міністрам замежных спраў Макеем раней на гэтым тыдні, - напісала яна ў «Твітэры». - Абмяркоўвалі развіццё стасункаў паміж Вялікай Брытаніяй і Беларуссю. Я выказала расчараванне з нагоды затрыманняў мірных дэманстрантаў і выключэння кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Беларусь павінна баранаіць дэмакратычныя свабоды».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках