19 красавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан прыстрашыў ракетным ударам па Армянскай АЭС

27
Азербайджан прыстрашыў ракетным ударам па Армянскай АЭС
ФОТА: ARMENIANNPP.AM

Армянская АЭС уведзеная ў эксплуатацыю ў 1976 годзе.

Мінабароны Азербайджана прыстрашыла ракетным ударам па Армянскай АЭС, паведамляе дзяржаўнае азербайджанскае агенцтва azertag.az. На такую магчымасць намякнуў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны, палкоўнік Вагіф Даргяхлы.

«Армянскі бок не павінен забываць, што найноўшыя ракетныя сістэмы, якія знаходзяцца на ўзбраенні нашага войска, дазваляюць з высокай дакладнасцю пацэліць у Мецаморскую АЭС, што можа прывесці да вялікай катастрофы для Арменіі», - цытуе палкоўніка агенцтва.

Пра магчымасць нанясення ўдару па АЭС Даргяхлы заявіў у каментары паведамлення аб магчымасці нанясення Арменіяй удару па плаціне Мінгечавірскага вадасховішча, што прывяло б да затаплення вялікіх тэрыторый.

Армянская АЭС уведзеная ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. Станцыя забяспечвае выпрацоўку прыкладна траціны ўсёй электраэнэргіі ў краіне, але з 1 ліпеня яна спыненая на рамонт да 3 верасня.

Арменія і Азербайджан вядуць баявыя дзеянні на мяжы паміж краінамі з 12 ліпеня. Паводле інфармацыі Баку, загінулі 11 азербайджанскіх вайскоўцаў, у тым ліку генерал-маёр Палад Хашымаў. Арменія заявіла аб чатырох загінулых і дзесяці параненых са свайго боку. Баі праходзяць удалечыні ад Нагорнага Карабаха, у якім супрацьстаянне дзвюх краін звычайна самае вострае.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках