24 красавiка 2024, Серада, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Войніч: У выпадку фальсіфікацыі выбараў патрэбныя працяглыя мірныя масавыя пратэсты

30
Андрэй Войніч: У выпадку фальсіфікацыі выбараў патрэбныя працяглыя мірныя масавыя пратэсты

Так сказаў Сяргей Ціханоўскі.

Актывісты і сябры грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выйшлі з ліку давераных асоб Святланы Ціханоўскай.

Пра гэта прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі Андрэй Войніч.

- Чаму вы і вашы калегі вырашылі выйсці са складу давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай?

- У свой час каманда Святланы Ціханоўскай звярнулася да «Еўрапейскай Беларусі» па падтрымку. Нашы прадстаўнікі дамовіліся з яе штабам пра сумесныя дзеянні. 13 актывістаў і сяброў «Еўрапейскай Беларусі» сталі даверанымі асобамі Святланы.

Мы бачым усе магчымасці для змены ўлады ў Беларусі на працягу месяца. Мы бачым смеласць нашых суайчыннікаў, якія выходзяць на вуліцы ў падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты. Мы бачым разгубленасць і страх Лукашэнкі.

Разам з тым мы разумеем, што дэмакратычнаму кандыдату недастаткова атрымаць электаральную перамогу на выбарах. Патрэбныя працяглыя мірныя масавыя пратэсты і акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, як у свой час казаў Сяргей Ціханоўскі. Мы даведаліся, што, на жаль, штаб кандыдата ў прэзідэнты не будзе заклікаць да пратэстаў у выпадку працягу рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці і масавых фальсіфікацый.

Са штабам Святланы Ціханоўскай таксама абмяркоўвалася пытанне яе зняцця з выбараў, бо, напраўду, выбараў у Беларусі няма, ЦВК не зарэгістраваў самых моцных кандыдатаў у прэзідэнты, сотні лідараў і актывістаў апазіцыі знаходзяцца ў турмах. Без абмеркавання з даверанымі асобамі Святлана Ціханоўская заявіла аб тым, што яна здымацца з выбараў у любым выпадку не будзе і заклікала беларусаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня. Святлана мае на гэта поўнае права, але, на жаль, пра яе рашэнне мы даведаліся толькі з СМІ.

Таму намі прынятае рашэнне выйсці са складу давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты.

Галоўнай сваёй задачай мы, па-ранейшаму, бачым вызваленне ўсіх палітвязняў і змену ўлады ў Беларусі мірнымі законнымі метадамі. Мы гатовыя да ўзаемадзеяння з усімі прыхільнікамі перамен.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках