20 красавiка 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фракцыя «Слуга народа» вызначылася з кандыдатам у мэры Кіева

6
Фракцыя «Слуга народа» вызначылася з кандыдатам у мэры Кіева
ФОТА: АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА / LIGA.NET

Вызначэнне пераможцы правялі ў тры этапы.

Паводле вынікаў унутрыпартыйных праймерыз «Слугі народа» кандыдатам на пасаду мэра Кіева ад гэтай палітычнай сілы стала народная дэпутатка Ірына Верашчук. Пра гэта на брыфінгу 16 ліпеня паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, які ўзяў удзел у пасяджэнні парламенцкай фракцыі «Слугі народа», паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

«Усё было сумленна. У нас было пяць кандыдатаў. Усе яны моцныя, яны будуць дапамагаць аднаму выбранаму, мы так дамовіліся», - заявіў Зяленскі.

З ягоных слоў, на праймерыз кожны з прэтэндэнтаў на працягу пяці - сямі хвілін прадстаўляў сваё бачанне, «якім павінен быць Кіеў».

Вызначэнне пераможцы правялі ў тры этапы: галасавала фракцыя, затым былі ўлічаныя бягучыя сацыялагічныя рэйтынгі кандыдатаў і, нарэшце, бал прысуджаў прэзідэнт.

«Па галасаванню фракцыі перамагла Ірына Верашчук, з вялікім адрывам ад Аляксандра Дубінскага, які на другім месцы. З пункту гледжання рэйтынгаў таксама Ірына сёння мае найвышэйшы бал. Ужо два балы. Першы раз, калі мне не трэба было нічога вырашаць, і дзякуй Богу, - з усмешкай сказаў Зяленскі. - Я падтрымаў рашэнне партыі «Слуга народа». Я сімпатызую гэтаму выбару, Ірыне Верашчук».

Акрамя Верашчук і Дубінскага, на вылучэнне прэтэндавалі народныя дэпутаты Мікалай Цішчанка, Дзмітрый Гурын і Аляксандр Качура.

Зяленскі нагадаў, што ў Верашчук ёсць досвед кіраўніцтва горадам: у 2010-2015 гадах яна была мэрам Равы-Рускай Львоўскай вобласці.

Мясцовыя выбары ва Украіне прызначаныя на 25 кастрычніка. Выбарчы працэс стартуе за 50 дзён да выбараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках