28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40 гадоў таму ў Любліне ўспыхнуў антыкамуністычны страйк працоўных

40 гадоў таму ў Любліне ўспыхнуў антыкамуністычны страйк працоўных
ЧЫГУНКА Ў ЛЮБЛІНЕ.
ФОТА: PIXABAY.COM

Яго арганізавалі чыгуначнікі.

40 гадоў таму люблінскія чыгуначнікі арганізавалі страйк супраць камуністычнага праўлення ў Польшчы. Ён прадаўжаўся з 16 да 19 ліпеня 1980 года і стаў першым такога кшталту на чыгунках камуністычнай Польшчы, паведамляе «Польскае радыё».

У першы дзень страйку ў ім узялі ўдзел блізу 800 чалавек. Экіпаж лакаматыўнага дэпо запатрабаваў падвышэння заробку і перацяў шляхі на Люблінскім чыгуначным вузле.

Хваля забастовак у пачатку ліпеня 1980 года ахапіла амаль 150 прадпрыемстваў і ўвайшла ў гісторыю як «Люблінскі ліпень». Забастоўкі распаўсюдзіліся па ўсёй краіне, іх кульмінацыяй стала падпісанне Аўгустаўскіх пагадненняў на Гданьскай суднаверфі і стварэнне прафсаюза «Салідарнасць».

Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям 1980 года, прайшлі ў Любліне ля Галоўнага чыгуначнага вакзала, на месцы былога дэпо, былі таксама ўскладзеныя кветкі да помніка «Лёс чыгуначніка».

Сёння мы можам сказаць, што, напрыклад, дзякуючы люблінскім чыгуначнікам мы жывем у свабоднай Польшчы, - сказаў у сваім выступе міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык:

«Тыя, хто праводзілі гэты страйк, валодалі велізарнай мужнасцю. Дзякуючы гэтай мужнасці мы знаходзімся тут і цяпер, і можам спакойна гаварыць пра гэтую мужнасць. Трэба памятаць, што 40 гадоў таму размовы аб свабоднай Польшчы, аб тым, што камунізм і бальшавізм знішчаюць Польшчу, выклікалі пакаранні ды пераслед».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках