19 красавiка 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людское мора на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Менску (Відэа, онлайн)

134
Людское мора на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Менску (Відэа, онлайн)
Фото: Gazetaby.com

(Абноўлена) На мітынгу Святланы Ціханоўскай дзясяткі тысяч чалавек.

Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і яе аб'яднаны штаб правялі першы агітацыйны мітынг у Менску, парку Дружбы народаў. Мерапрыемства пачалося а 17.00.

Да гэтага Святлана Ціханоўская правяла сёння шматлюдны мітынг у Дзяржынску.

Відэатрансляцыю ў рэжыме онлайн правялі «Радыё Свабода» і канал «Краіна для жыцця». Улады блакуюць інтэрнэт ля плошчы Бангалор.

Фото:gazetaby.com
Фото: «Радыё Свабода»
Фото: «Радыё Свабода»

18.35 Выгляд зверху. Моц!

18.30 Людзі застаюцца на плошчы. Шматтысячны мітынг прадаўжаецца.

18.25 Сапраўднае свята прадаўжаецца на плошчы Бангалор.

18.15 Плошча запоўненая, але людзей становіцца ўсё больш.

18.15 Святлана Ціханоўская і яе штаб пакінулі плошчу, але мітынг прадаўжаецца. У людзей святочны настрой.

18.13 Складана ацаніць колькасць людзей на плошчы. Колькасць ужо пайшла на дзясяткі тысяч.

18.09 Людзей на плошчы ўжо больш за 10 тысяч.

18.08 Так выглядае атмасфера свабоды на плошчы Бангалор.

18.07 Зноў выступае Святлана Ціханоўская. Дзякуе людзям. «Мы створым новую, сумленную, свабодную Беларусь. Уся сіла ў вас. Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця», - кажа яна пад гучныя воплескі.

18.00 «Найлепшая тусоўка найлепшага горада», «Менскае мора», - кажуць удзельнікі акцыі.

17.53 Людское мора становіцца ўсё большым. Плошча ўжо не змяшчае ўсіх удзельнікаў мітынгу.

17.51 Выступае кіраўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава: «Пасля перамогі на выбарах мы правядзем новыя альтэрнатыўныя выбары з удзелам Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, іншых альтэрнатыўных кандыдатаў», - кажа Калеснікава.

17.50 Дзівосная атмасфера на плошчы.

17.49 Людзей вельмі шмат, увесь час прыбываюць новыя.

17.47 Сотні кіроўцаў сігналяць у падтрымку ўдзельнікам мітынгу.

17.43 Толькі паглядзіце, колькі людзей сабралася на мітынг Святланы Ціханоўскай!

17.41 Яе выступ людзі сустрэлі авацыямі і воклічамі «Света! Святлана! Святлана!».

17.40 Святлана Ціханоўская заявіла на мітынгу: «Нават калі выбары будуць сфальсіфікаваныя, я веру, што людзі паднімуцца з канапаў і абароняць свой голас».

17.38 Крэатыў на пікеце ў Менску.

17.36 Людзей усё больш! Плошча практычна запоўненая, а менчукі ўсё прыбываюць.

17.34 Людзі ўсё прадаўжаюць прыбываць на мітынг.

17.32 Святлана Ціханоўская выступае на мітынгу ў Менску перад тысячамі выбарнікаў:

«Вы ведаеце, мой муж Сяргей Ціханоўскі праз гнюсную правакацыю не можа мяне падтрымаць.

Людзі, я не здалася таму, што ўвесь час адчувала вашу падтрымку. Мне казалі: «Святлана, нельга здавацца».

Дзякуй!

Вы ж разумееце, што сіла і пагроза для ўлады - гэта не кандыдаты, гэта людзі Беларусі, якія не хочуць больш жыць у прыніжэнні».

17.20 На плошчы Бангалор сабралася ўжо больш за 10 тысяч чалавек.

17.20 Перапалоханыя ўлады пачалі глушыць онлайн-трансляцыю з пікета Святланы Ціханоўскай.

17.18 Паводле прыкладных падлікаў, на плошчы сабралася ўжо больш за 3 тысячы чалавек, людзі ўсё прыбываюць.

17.16 Людзі ўсё сцягваюцца на Бангалор.

17.15 Людзей сапраўды вельмі шмат: панарамнае відэа.

17.10 Пікет пачаўся з музычнага канцэрта. На скрыпках граюць музыкі з Дзяржынска.

17.05 У парку на плошчы Бангалор - аншлаг. Сабралася некалькі тысяч чалавек. Многія прыйшлі з нацыянальнай сімволікай.

16.30 Людзі пачалі збірацца ў парку яшчэ задоўга да пачатку мерапрыемства.

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках