23 красавiка 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Ранальду з'яўляецца самым папулярным спартоўцам свету

2
Крышціяну Ранальду з'яўляецца самым папулярным спартоўцам свету

Партугалец выперадзіў іншых вядомых асоб.

Футбаліст турынскага «Ювентуса» і нацыянальнай каманды Партугаліі Крышціяну Ранальду прызнаны самым папулярным спартоўцам свету паводле версіі вядомага амерыканскага тэлеканала ESPN, піша zn.ua.

Партугалец выперадзіў баскетбаліста «Лэйкерс» Леброна Джэймса і футбаліста «Барселоны» Мэсі.

Таксама варта адзначыць прысутнасць у дзясятцы тэнісістаў Роджэра Федэрэра і Рафаэля Надаля. Найлепшым з шасці баксёраў ў першай сотні стаў Дзеанцей Уайлдэр (34), таксама там прысутнічаюць два байцы MMA - Конар Макгрэгар (5) і Хабіб Нурмагамедаў (15).

Топ-10 самых папулярных спартоўцаў у свеце паводле версіі ESPN:

1) Крышціяну Ранальду (Партугалія, футбол)

2) Леброн Джэймс (ЗША, баскетбол)

3) Ліянэль Мэсі (Аргенціна, футбол)

4) Нэймар (Бразілія, футбол),

5) Конар Макгрэгар (MMA, Ірландыя)

6) Роджэр Федэрэр (Швайцарыя, тэніс),

7) Вірат Кохлі (Індыя, крыкет),

8) Рафаэль Надаль (Гішпанія, тэніс),

9) Стэфен Кары (ЗША, баскетбол)

10) Тайгер Вудс (ЗША, гольф)

Нагадаем, 35-гадовы Ранальду перайшоў у «Ювентус» летам 2018 года. Ягоны кантракт з турынцамі дзейнічае да 2022 года.

На прафесійным узроўні Ранальду таксама выступаў за партугальскі «Спортынг», ангельскі «Манчэстар Юнайтэд» і гішпанскі «Рэал».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках