19 красавiка 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік МТЗ аб COVID-19: Я ў шоку ад той інфармацыі, якую выдала Качанава

25
Супрацоўнік МТЗ аб COVID-19: Я ў шоку ад той інфармацыі, якую выдала Качанава
ФОТА: MTZ-BELARUS.BY

Напраўду людзі хварэюць у цэхах цэлымі ўчасткамі.

Супрацоўнік Мінскага трактарнага завода адрэагаваў на чарговую хлусню ўладаў аб каранавірусе, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Я ў шоку ад той інфармацыі, якую выдала Качанава ў Баранавічах на сустрэчы з людзьмі, - піша ён. - Калі распавядала пра каранавірус на МТЗ. Маўляў, асобныя людзі толькі захварэлі і нічога страшнага тут няма.

Гэта сапраўдная хлусня. Хварэюць людзі ў цэхах, проста цэлымі ўчасткамі. Калі трэба наладжваць тэхналогію, людзі над дэталлю дыхаюць адзін аднаму ў твар, бо ў масках нічога не відаць.

Гардэробы, душы - там дыстанцыю выканаць ніяк не атрымаецца. Захворваюць тыя, каму з прычыны працы трэба абавязкова кантактаваць з іншымі людзьмі. Тыя, хто закрыўся ў кабінетах і нікога не пускае, тыя трымацца, але не ўсе.

У маім падраздзяленні вельмі шмат новых захварэлых з пнеўманіяй ужо па другім коле.

Прыходзіла санстанцыя днямі правяраць маскавы рэжым і праводзіць дэзмнфекцыю. Якія яна высновы зрабіла, я не ведаю, але лепш бы ўсім тэсты зрабілі.

Усе работнікі цяпер на нервах, праца абсалютна не прадуктыўная. Спісы кантактаў ужо нават няма сэнсу падаваць, бо хворы спачатку ходзіць з невялікай тэмпературай тыдзень, потым выяўляецца пнеўманія, потым дзён пяць чакаюць выніку тэсту, і ўжо няма сэнсу высвятляць кантакты, бо шмат часу прайшло.

Усіх ужо трэба ізаляваць, а каму тады працаваць? Хворых і перахварэлых сотні, а Качанава сказала пра дзясяткі".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках