29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT назвала пасярэдніка паміж расейскімі агентамі і талібамі

3
NYT назвала пасярэдніка паміж расейскімі агентамі і талібамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА NEWSWEEK.COM

Менавіта ён мог перадаваць прадстаўнікам "Талібану" грошы.

Амерыканскія спецслужбы мяркуюць, што пасярэднікам паміж расейскімі вайсковымі выведнікамі і баевікамі афганскага руху «Талібан» (забароненая ў Расеі арганізацыя) быў нейкі наркагандляр Рахматула Азізі, сцвярджае The New York Times са спасылкай на свае крыніцы (пераклад - РБК).

Са звестак выдання, менавіта Азізі мог перадаваць талібам грошы, якія, як раней сцвярджала NYT, ішлі ў якасцi ўзнагароджання за забойства амерыканскіх вайскоўцаў і салдат з міжнароднага вайсковага кантынгенту ў Афганістане.

Пры гэтым NYT паказвае, што хоць спецслужбам і ўдалося выйсці на след Азізі і затрымаць частку ягоных сваякоў, сам падазраваны, як мяркуецца, уцёк у Расею.

Таксама выданне сцвярджае, што сувязь з Азізі трымалі прадстаўнікі так званага падраздзялення 29155 расейскай вайсковай выведкі.

27 чэрвеня NYT паведаміла, што Расея таемна прапаноўвала ўзнагароджанне баевікам "Талібану" за забойства амерыканскіх вайскоўцаў. Пазней газета паведаміла, што мае звесткі аб тым, што грашовыя сродкі з падкантрольных расейскай выведцы рахункаў пералічваліся на банкаўскія рахункі, звязаныя з удзельнікамі руху «Талібан».

Чакаецца, што ў чацвер сваю пазіцыю аб гэтым пытанні чальцам кангрэса павінны агучыць прадстаўнікі ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ). Як раней пісала The Wall Street Journal, АНБ прытрымлівалася процілеглага ЦРУ пункту гледжання датычна магчымай змовы расейскай вайсковай выведкі з баевікамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках