24 красавiка 2024, Серада, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект з санкцыямі супраць Пуціна і Шайгу

6
У Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект з санкцыямі супраць Пуціна і Шайгу

Пад удар могуць таксама трапіць блізкія да Крамля алігархі.

У сераду ў Сэнат ЗША быў вынесены першы законапраект, якім прадугледжваюцца санкцыі супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненне да выплаты ўзнагароджання за забойства амерыканскіх салдат у Афганістане, калі з'явяцца доказы такіх дзеянняў Расеі. Адным з аб'ектаў санкцый стане прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, паведамляе svoboda.org.

Законапраект у выглядзе папраўкі да штогадовага Акту аб абаронных выдатках, унесены ўплывовым сэнатарам-дэмакратам Робэртам Менэндэсам. Згодна з праектам, пасля атрымання справаздачы амерыканскай выведкі з пацвярджэннем датычнасці кіраўніцтва Расеі або падсправаздачных яму службаў аб выплаце грошай за атакі на вайскоўцаў з міжнароднага кантынгенту ў Афганістане, прэзідэнт ЗША павінен будзе ўвесці санкцыі супраць прэзідэнта Пуціна, міністра абароны Расеі Шайгу і іншых расейскіх афіцыйных асоб, якія маюць дачыненне да гэтых узнагародах. Прапануецца замарожванне амерыканскіх актываў гэтых людзей і арганізацый, забарона на іх ўезд у Злучаныя Штаты. Аб'ектамі дадатковых санкцый могуць таксама стаць блізкія да Уладзіміра Пуціна алігархі, расейскія палітычныя дзеячы і іх сямейнікі.

У заяве сэнатара Менэдэса гаворыцца пра тое, што мэта ягонай ініцыятывы - прымусіць Расею расплачвацца за свае дзеянні.

Пакуль невядома ці атрымае гэты законапраект дастатковую падтрымку заканадаўцаў, але некалькі вядомых чальцоў Кангрэса ў апошнія дні выступілі з заклікамі ўвесці санкцыі супраць Крамля, калі паведамленні пра тое, што Расея аплачвала атакі на амерыканскіх салдат у Афганістане пацвердзяцца.

У сераду спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі у інтэрв'ю тэлекампаніі MSNBC заклікаў неадкладна санкцый: "Мы павінны ўвесці санкцыі супраць Расеі, і мы павінны зрабіць гэта цяпер".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках