25 красавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уключыце калонку - яна ўсё зробіць за вас!»

4
«Уключыце калонку - яна ўсё зробіць за вас!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларус расказаў, як пачаў удзельнічаць у флэшмобах салідарнасці.

Учора ў Беларусі прайшоў дзявяты дзень Флэшмобу салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі рондалямі, уключалі музыку.

«Усе гэтыя дні не ўдзельнічаў. Але, даведаўшыся ўчора аб тым што Цапкалу хочуць не дапусціць праз подпісы, паставіў калонку на балкон і ўключыў «Перемен!» на максімум», - піша новы ўдзельнікі Флэшмобу ў сацсетках

«Пішу сюды каб натхніць такіх жа асцярожных і нерашучых, як я сам. Баіцеся пачаць? Уключыце калонку, яна ўсё зробіць за вас, гэтага дастаткова каб паказаць сваю неабыякавасць, думаю цяпер важна і гэта!»

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках