29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Лукашэнка - галоўная перашкода для развіцця краіны

8
Мянчук: Лукашэнка - галоўная перашкода для развіцця краіны
Фота: tut.by

Канстанцін Канапка прапанаваў кіраўніку зняць сваю кандыдатуру.

Мянчук Канстанцін Канапка запісаў відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. У ім ён заклікае "вызваліць кандыдатаў" - за кратамі на сённяшні дзень знаходзіцца Віктар Бабарыка, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. Наогул у Беларусі ўжо больш за два дзясяткі палітвязняў, паведамляе "Еўрарадыё".

Канапка прапанаваў Лукашэнку зняць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. "Гэта будзе прыгожы крок з вашага боку, які пераканае беларусаў, што вы любіце Беларусь", - заявіў ён.

"За 26 гадоў мы, беларусы, маглі б зрабіць вельмі шмат замест таго, каб падтрымліваць на плаве вашы савецкія фантазіі, - кажа ў відэазвароце Канстанцін Канапка. - Я зараз маю на ўвазе прадпрыемствы-зомбі, якія вы, Аляксандр Рыгоравіч, так любіце. Але якія каштуюць нам велізарных грошай на ўтрыманне, замест таго, каб прыносіць прыбытак".

Аўтар відэазвароту мяркуе, што дзейны кіраўнік дзяржавы - "галоўная перашкода для развіцця краіны", а яго эканамічная палітыка прывяла да таго, што "большасць беларусаў жывуць сціпла, а часта бедныя, не маюць сродкаў да годнага жыцця".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках