19 красавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 лютуе ў Гомелі, Гародні і Воршы

10
COVID-19 лютуе ў Гомелі, Гародні і Воршы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Улады хаваюць звесткі пра новыя ахвяры.

Новыя смерці ад Covid-19 у розных гарадах краіны. Пішуць чытачы тэлеграм-канала "Баста!" з Гомеля, Гародні, Воршы.

"У Воршы афіцыйная статыстыка паказвае блізу 40 памерлых за тыдзень, у той час як толькі праз дзяржаўнае прадпрыемства "Спецкамбінат" прайшло блізу сотні чалавек, не кажучы пра прыватнікаў", - піша супрацоўнік прадпрыемства.

"У Гомелі ад двухбаковай пнеўманіі памерла кіраўніца студэнцкага клуба Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны. У апошнія дні яна знаходзілася на ШВЛ", - паведамляе падпісант.

"У нашай кампаніі "ГроднаПакПласт" працуе 10 чалавек, Усе яны перахварэлі на каранавірус, адзін з супрацоўнікаў памёр, але нібыта ад пнеўманіі.

Мой бацька кантакт першага ўзроўню, фірмы побач знаходзяцца, сам прыйшоў да лекара паліклінікі N6. На просьбу ўзяць тэст, лекарка ўсміхнулася і сказала, што ніхто вам не дасць яго зрабіць. Сказалі сядзець на самаізаляцыі, папрасіў лісток непрацаздольнасці, не далі. На боль у горле і невыносны кашаль сказалі, што гэта ўзроставае", - пішуць нам з Гародні.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках