20 красавiка 2024, Субота, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан уводзіць двухтыднёвы карантын

Казахстан уводзіць двухтыднёвы карантын

Міжнародныя авіязлучэнні захаваюцца.

Улады Казахстана ўводзяць жорсткія карантынныя захады тэрмінам на 14 дзён з 5 ліпеня. Пастанова звязаная з ускладненнем эпідэміялагічнай сітуацыі і ростам ліку заражэнняў каранавірусам SARS-CoV-2, паведаміла ў чацвер, 2 ліпеня, прэс-служба прэм'ер-міністра Казахстана Аскара Маміна, піша dw.com.

У рамках абмежавальных захадаў пастанавілі забараніць правядзенне масавых, а таксама сямейных і памятных мерапрыемстваў. Акрамя таго, будзе прыпынена дзейнасць салонаў прыгажосці, цырульняў, спартыўных залаў, фітнэс-цэнтраў, басэйнаў, крытых рынкаў, пляжаў, аквапаркаў, аб'ектаў культуры, забаўляльных цэнтраў, рэлігійных аб'ектаў, кінатэатраў, дзіцячых садкоў, дзіцячых аздараўленчых летнікаў і іншых устаноў.

Будзе абмежаванае перасоўванне людзей

Пастанавілі таксама абмежаваць перасоўванне грамадзян - шпацыраваць будзе дазволена групамі не больш за тры чалавекі. Па-ранейшаму застаецца ў дзеянні дыстанцыйная форма працы для не менш як 80% супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, офісаў, нацыянальных кампаній ды іншых арганізацый.

Падчас карантыну будуць працаваць медыцынскія цэнтры, аптэкі, харчовыя крамы, адкрытыя рынкі. З захаваннем узмоцненага санітарна-дэзінфекцыйнага рэжыму працягнуць працу прадпрыемствы грамадскага харчавання на адкрытым паветры, будаўнічыя, прамысловыя прадпрыемствы з бесперапынным вытворчым цыклам, працягнуцца сельскагаспадарчыя і будаўнічыя працы на адкрытым паветры. Акрамя таго, па-ранейшаму будуць выконвацца паслугі насельніцтву ў рамонце аўтамабіляў і бытавой тэхнікі.

Міжнародныя авіязлучэнні захаваюцца

Міжнародныя авіязлучэнні на час карантыну будуць захаваныя без далейшага павелічэння спісу краін. Пры гэтым авіязлучэнне ўнутры краіны і рух цягнікоў будзе абмежаваны, паведаміла далей прэс-служба прэм'ер-міністра. Акрамя таго, будзе прыпыненае злучэнне мiжгароднiх аўтобусаў і абмежаваная праца грамадскага транспарту ў гарадах. У выпадку неабходнасці гэтыя захады будуць працягнутыя або больш жорсткімі, паведаміў прэм'ер-міністр Аскар Мамін.

Учора ў Казахстане выяўлена 1 509 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, тым самым агульная колькасць пацверджаных заражэнняў узрасла да 42 574. Колькасць смяротных зыходаў ад віруснай пнеўманіі COVID-19 за мінулыя 24 гадзіны не змянілася, агульная колькасць ахвяр каранавіруса ў Казахстане складае 188 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках