Жыхарка Пінска: Памятайце, вы – людзі!
4- 2.07.2020, 14:53
- 15,571
Час пакласці канец гэтаму беззаконню.
Жыхарка Пінска напісала тэлеграм-каналу грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пра тое, як жывуць сем'і з інвалідамі пры цяперашняй сістэме:
– Няма сілаў ужо маўчаць! Мой муж, калі 12 гадоў таму быў ва ўзросце 42 гадоў, атрымаў вытворчую траўму і стаў інвалідам першай групы. Малады мужчына, прыгажун і сем'янін – умомант ператварыўся ў бездапаможнага. Дзяржава нам дапамагла? Смешна! Калі вы б ведалі, як я стаяла ў чэргах да лекара, па льготы, лекі! Крыўдна і балюча да слёзаў!
У той самы час мая стрыечная сястра, якая яшчэ ў 2001 годзе эмігравала з Беларусі ў Аўстрыю, кажа пра тое, што іх дзяржава выконвае ўсе захады, каб забяспечыць інвалідаў належным доглядам і лекамі.
Суграмадзяне, ну мы ж людзі! Сёння гэтая дзяржава плюе на інвалідаў, а заўтра растопча і здаровых людзей. Мне так здаецца, што час пакласці канец гэтаму беззаконню! Проста заўсёды памятайце пра тое, што вы – людзі, незалежна ад фізічных здольнасцяў.