19 красавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З верай у сэрцах трымаем мы строй!

З верай у сэрцах трымаем мы строй!

Беларусы вучаць пратэстныя хіты гэтага лета для Флэшмобу салідарнасці.

Учора ў Беларусі прайшоў дзявяты дзень Флэшмобу салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі ў рондалі, уключалі музыку.

«З верай у сэрцах трымаем мы строй!» Беларусы вучаць пратэстныя хіты гэтага лета, спяваюць іх падчас Флэшмобу салідарнасці і выкладваюць відэа ў сацсетках.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках