26 красавiка 2024, Пятніца, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія прыстрашыла развязаць новую нафтавую вайну

10
Савудаўская Арабія прыстрашыла развязаць новую нафтавую вайну

Cавудаўскі ўльтыматум патрабуе, каб Нігерыя і Ангола не павялічвалі здабычу.

Савудаўская Арабія прыстрашыла вярнуцца да практыкі зніжак на сваю нафту і развязаць новую цэнавую вайну на ключавых рынках збыту праз невыкананне краінамі ОРЕС+ сваіх абавязацельстваў у скарачэнні здабычы, піша finanz.ru.

Гнеў савудытаў, якія ў красавіку і траўні залівалі рынак мільёнамі танных барэляў для пакарання Расеі за выхад з нафтавага пагаднення, на гэты раз выклікалі Ангола і Нігерыя, распавялі The Wall Street Journal крыніцы ў ОРЕС.

У рамках угоды, укладзенай у красавіку, 20 найбуйнейшых экспарцёраў «чорнага золата» дамовіліся прыбраць з рынку 9,7 барэляў штодзённых паставак, але толькі 11 удзельнікаў пагаднення цалкам выканалі свае квоты.

За травень Ірак пампаваў на 600 тысяч барэляў за дзень больш, чым патрабавалася, Ангола - на 160 тысяч, Казахстан - на 200 тысяч, Нігерыя - на 60 тысяч, Конга і Бруней не скарацілі ні барэля здабычы, а Судан і Габон нават павялічылі вытворчасць.

Чэрвеньскія перамовы ОРЕС+, дзе ўгоду падоўжылі яшчэ на месяц, скончыліся скандалам: савудыты запатрабавалі, каб «штрафнікі» кампенсавалі нявыкананыя абавязацельствы дадатковым скарачэннем здабычы.

Дамовіцца здолелі не з усімі, кажуць крыніцы WSJ: Ангола і Нігерыя заявілі, што не гатовыя браць на сябе квоты звыш узгодненых. У адказ на гэта савудаўскі міністр энэргетыкі прынц Абдулазіз бен Сальман прыстрашыў абвясціць новыя зніжкі на нафту і пазбавіць «калегаў» па ОРЕС традыцыйных рынкаў збыту.

«Мы ведаем, хто вашы пакупнікі», - сказаў ён, са слоў аднаго з дэлегатаў, які прысутнічаў на перамовах. Гэта ў першую чаргу Індыя і Кітай - найбуйнейшыя імпарцёры нафты ў свеце, зніжкі для якіх непазбежна вернуцца нафтавай вайной у глабальным маштабе.

Стасункі ў ОРЕС+ застаюцца напружанымі пасля кароткай, але кровапралітнай расейска-савудаўскай нафтавай вайны, кажуць крыніцы WSJ. З іх слоў, міністр нафты Анголы Дыямантына Азаведа некалькі разоў адмаўляўся «браць слухаўку», калі яму тэлефанаваў савудаўскі калега бен Сальман.

Афрыканскіх экспарцёраў нафты, якія парушаюць пагадненне, можна зразумець: для іх кошты 30-40 даляраў за барэль абяцаюць «сур'ёзныя праблемы з дзяржбюджэтам», адзначае дырэктар МВФ што да краін Афрыкі Абэда Аемра Селасі. Латаць дзіркі афрыканскім здабытчыкам няма чым: у адрозненне ад Масквы і Эр-Рыяда ў іх няма сотняў мільярдаў даляраў рэзерваў.

Cавудаўскі ўльтыматум патрабуе, каб Нігерыя і Ангола не павялічвалі здабычу ў той час, як іншыя чальцы ОРЕС+ пачнуць пампаваць больш.

Як распавялі Reuters крыніцы ў картэлі, гэта можа адбыцца ўжо са жніўня. З іх слоў, пакуль ніякіх абмеркаванняў аб прадаўжэнні дзеяння існых умоў угоды яшчэ на месяц ці больш не вядзецца.

Гэта значыць, што са жніўня на рынак паступіць 2 млн барэляў дадатковых штодзённых паставак. Квота ОРЕС+ паменшыцца з 9,7 да 7,7 млн барэляў на дзень.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках