16 красавiка 2024, aўторак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: хто стане прэзідэнтам Польшчы?

7
Апытанне: хто стане прэзідэнтам Польшчы?
РАФАЛ ТШАСКОЎСКІ (ЗЛЕВА) І АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Палякі распавялі, за каго збіраюцца галасаваць у другім туры.

Шанцы Анджэя Дуды і Рафала Тшаскоўскага перамагчы ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы амаль роўныя. Пра гэта сведчаць вынікі апошняга апытання, праведзенага сацагенцтвам Pollster для праграмы навін на тэлеканале TVP1, паведамляе «Польскае радыё».

Паводле вынікаў даследавання, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы 51,14% выбаршчыкаў маюць намер галасаваць за дзейнага кіраўніка дзяржавы Анджэя Дуду, тады як за ягонага апанента - кандыдата ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафала Тшаскоўскага - свае галасы гатовыя аддаць 48,86% палякаў.

Паводле даследавання, прыход на выбарах складзе 66%. У апытанні, якое праводзілася 30 чэрвеня да 1 ліпеня метадам інтэрнэт-анкетавання, узялі ўдзел 1 018 чалавек.

Нагадаем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы запланаваны на 12 ліпеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках