19 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ад каранавіруса памёр лекар-тэрапеўт гарадской паліклінікі

6
У Берасці ад каранавіруса памёр лекар-тэрапеўт гарадской паліклінікі

У пасведчанні аб смерці напісалі COVID-19.

Памёр 68-гадовы лекар-тэрапеўт філіяла №1 Берасцейскай гарадской паліклінікі №1 Валерый Іванавіч Яскевіч. Інфармацыю аб ягонай смерці пацвердзілі ў медыцынскай установе, дзе працаваў доктар, піша tut.by.

Валерый Іванавіч працаваў у філіяле №1 гарадской паліклінікі з 1993 года, паведаміла TUT.BY намесніца загадчыка філіялам Зінаіда Хвораст. Паводле яе слоў, смерць лекара не звязаная з COVID-19.

- Сведчання пра смерць я не бачыла, таму сцвярджаць або аспрэчваць не магу, - патлумачыла Зінаіда Іванаўна.

Са слоў калег, Валерый Іванавіч да апошняга працаваў. Калі адчуў прыкметы захворвання, пайшоў на лісток непрацаздольнасці. Яго шпіталізавалі ў гарадскую лякарню №1.

«У лекарскім заключэнні даецца расшыфроўка, што смерць наступіла не праз захворванне COVID-19. Ён быў толькі спадарожным», - распавёў парталу «Першы рэгіён» галоўны лекар паліклінікі Уладзімір Кліменка.

20 чэрвеня Валерыя Іванавіча пахавалі, паведаміла TUT.BY намесніца галоўнага лекара Берасцейскай гарадской паліклінікі № 1 Ала Кандрацюк.

Прозвішча Валерыя Іванавіча ўнеслі ў электронны спіс памяці медработнікаў, якія памерлі падчас пандэміі COVID-19.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках