23 красавiка 2024, aўторак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Берасця: Дачцэ падарылі гітару і яна пачала развучваць «Муры абрынуцца»

2
Жыхар Берасця: Дачцэ падарылі гітару і яна пачала развучваць «Муры абрынуцца»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ONLINER.BY

Пратэстныя хіты папулярныя і сярод моладзі.

Telegram-канал "Баста!" распавёў гісторыю берасцейца.

"Маёй дачцэ ўчора хлопец падарыў гітару, - піша ён. - Ужо год сустракаюцца, а яна яшчэ ў малодшых класах акурат граць на ёй вучылася.

І што вы думаеце яна пачала развучваць перш за ўсё пасля такога вялікага перапынку? Так, "Муры абрынуцца". Сказала, што як вывучыць, то будзе спяваць са сваім Паўлам кожны вечар падчас флэшмобу, толькі не на гаўбцы, а ў двары.

Дарослая, але дзіця яшчэ, аднак яна разумее, і сябры яе, што трэба тэрмінова мяняць сітуацыю ў краіне, што трэба прыбраць гэты "тормаз перабудовы", гэтага таракана.

Скончыла школу сёлета, думалі, што паедзе за мяжу вучыцца, але праз каранавірус і апошнія падзеі ў краіне засталася. І пакуль не пашкадавала".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках