25 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць cамых прыбытковых крыптавалют у крызіс

3
Дзевяць cамых прыбытковых крыптавалют у крызіс

Некаторыя альткойны паказваюць вельмі высокую прыбытковасць.

Пакуль ВУП краін падаў, а буйныя кампаніі аб'яўлялі пра банкруцтва, некаторыя альткойны паказалі вельмі высокую прыбытковасць. Напрыклад, кошт токена Kyber Network за апошнія тры месяцы вырас амаль у 4 разы. І гэта не самы яркі прыклад, піша РБК.

За апошнія 3,5 месяца капіталізацыя рынку крыптавалют падвоілася: у сярэдзіне сакавіка яна складала $126 млрд, цяпер сукупны кошт усіх лічбавых грошай перавышае $263 млрд. Аднак некаторыя манеты з топ-50 Coinmarketcap паказалі ў разы больш высокую прыбытковасць.

13 сакавіка 2020 г. курс біткойна апускаўся да лакальнага мінімуму ў $3800, цяпер ён складае $9240. Уклаўшы ў крыптавалюту $100 тады, цяпер можна было б павялічыць свой баланс да $243. Аднак у апошнія два месяцы актыў прадаецца ў флэтэ, а многія трэйдары і экспэрты мяркуюць, што найбліжэйшым часам курс можа рэзка знізіцца.

3,5 месяцы таму цана Ethereum апускалася да $110. Цяпер крыптавалюта Віталіка Бутэрына прадаецца на ўзроўні ў $230. Укладзеныя ў ETH у сярэдзіне сакавіка $100 цяпер ператварыліся б у $209. Купіўшы ў той жа момант на $100 XRP, цяпер вы б атрымалі $134. Самы нізкі курс альткойна Ripple за апошні год склаў $0,132. Цяпер токен прадаецца на адзнацы ў $0,177. У сярэдзіне сакавіка 2020 г. Litecoin прадаваўся па $25,57. У пачатку ліпеня 2020 г. цана манеты складае блізу $41,66. Укладанне $100 прынесла б $63 прыбытку і павялічыла дэпазіт да $163.

Аднак сярод найбуйнейшых па капіталізацыі манет былі і нашмат больш перспектыўныя варыянты. Напрыклад, падчас сакавіцкага абвалу рынку цана токена Crypto.com Coin (CRO) складала $0,026. Да бягучага моманту яна дасягнула $0,125. Гэта значыць, купіўшы тады CRO на $100, вы б павялічылі дэпазіт да $481.

13 сакавіка 2020 г. цана токена Kyber Network апускалася да $0,31, цяпер яна перавышае $1,51. Тыя, хто паспеў своечасова набыць альткойн, атрымалі прыбытак у 387%, іншымі словамі, ператварылі $100 у $487. Іншая манета, якая рэзка падаражэла за апошнія месяцы, працягвае абнаўляць гістарычныя максімумы кошту. Гаворка пра Chainlink, курс якой апускаўся да $1,51, цяпер ён дасягнуў $4,89. На ёй можна было зарабіць блізу 223%, або ператварыць $100 у $323.

Нашмат больш высокую даходнасць паказаў Synthetix Network Token. 3,5 месяцы таму яго курс складаў блізу $0,30. У ліпені 2020 года ён перавысіў $2,32. Альткойн падаражэў на 673%. Гэта азначае, што можна было зарабіць $673, своечасова ўклаўшы ў манету $100.

Найбольш прыбытковым токенам стаў Aave. У сярэдзіне сакавіка 2020 года ён таргаваўся на ўзроўні ў $0,016. Цяпер яго можна прадаць па сярэднерынкавым курсе ў $0,148. Прыбытковасць складае 825%. Гэта азначае, што ўкладзеныя $100 у манету за 3,5 месяца можна было ператварыць у $925.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках