Хто, калі не мы?
- 2.07.2020, 21:41
- 13,188
Жыхарка Ліды распавяла, чаму вырашыла прыняць удзел у юбілейным, дзясятым флэшмобе салідарнасці.
«Назірала за флэшмобам усе 10 дзён, але неяк адвагі не хапала, - піша яна. - Сёння падумала, хто калі не мы? Бо каб нешта змяніць, трэба змяніць сябе, трэба пераступіць праз свой страх і нешта зрабіць нарэшце! Сёння пашумелі, пакуль без рондаляў, але музыку ўключалі гучна. Ліда для жыцця!», - распавяла жыхарка Ліды.